Світлана Тихановська взяла на себе повноваження президента Білорусі Президентка Білорусі Світлана Тихановська заявила, що приймає повноваження, які їй делегував білоруський народ у 2020-му році. Тихановська оголосила Лукашенка зрадником національних інтересів Білорусі через напад на Україну. Живе Беларусь! Заява Святланы Ціханоўскай для беларусаў Ціханоўская: «Сёння зранку Расія напала на Украіну, парушаючы фундаментальныя прынцыпы міжнароднага права. У гэтым вераломным акце агрэсіі была задзейнічаная беларуская тэрыторыя і Узброеныя сілы Беларусі. Лукашэнка і яго рэжым цалкам падзяляюць з прэзідэнтам Расіі адказнасць за гэтую вайну. Нелегітымны кіраўнік Беларусі ўвёў замежныя войскі і зрабіў нашую краіну непасрэдным удзельнікам канфлікту. Гэта дзяржаўная здрада і здрада інтарэсам нашага народа і беларускай дзяржавы. Такім чынам Лукашэнка не можа лічыцца гарантам незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі. Я, Святлана Ціханоўская, на аснове паўнамоцтваў, дадзеных мне беларускім народам у выніку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, бяру на сябе адказнасць з сённяшняга дня адстойваць незалежнасць і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь. Я буду выконваць абавязкі прадстаўніка беларускага народа і гаранта ягоных правоў і свабодаў да новых выбараў. Я ствараю пераходны кабінет як нацыянальны орган улады Рэспублікі Беларусь. Жыве Беларусь»